![Обложка книги «Час чумы (зборнік)» автора Уладзімір Арлоў издание 2005 года. ISBN 9789856701430.](http://thumb.the-book-house.ru/w-497-h-800/D/0/wYZmxBnQBQnIq50juRxnbkIDm0W_XX6F1KRpMj21ypZmu6WyWMNE624n_a8YbDzSWqsO54F1fASHWkdaXRHSoDdbvkvTADeN7o3v8Qn5mwNeCPdsOD0.jpg)
Час чумы (зборнік)
Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова.
У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі.
Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.