![Обложка книги «Дзікія кошкі Барсума» автора Генадзь Аўласенки издание 2009 года. ISBN 9789851674547.](http://thumb.the-book-house.ru/w-497-h-800/G/o/wYZmxBnQBQnIq50juRxnbkIDm0W_XX6F1KRpMj21ypZmu6WyWMNE6250_aBLbDyBPMob2u7__KqkZ3YIpNjIUEcOAmt30_bc5Ue76p-r5I6eK0ReGGo.jpg)
Дзікія кошкі Барсума
Барсум – таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума – амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае…
Фермерская планета Аграполіс – поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы… Яны на планеце – звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры…
І існуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі…
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе – невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…