![Обложка книги «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» автора Сержа Мінскевіча издание 2011 года. ISBN 9789856906568.](http://thumb.the-book-house.ru/w-497-h-800/R/k/wYZmxBnQBQnIq50juRxnbkIDm0W_XX6F1KRpMj21ypZmu6WyWMNE6z4m_a4abGzT6zDZTNHEW3VPC9Ox2INafoHYcf67ZcQvbKDyB5ftu2fJELJnsRk.jpg)
Сад Замкнёных Гор (зборнік)
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча.
Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
Аповесць «Гіперновы рабінзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.